Грамадства2121

ДФР завёў справу на распаўсюдніка беларускамоўнай прадукцыі

У поле зроку фінансавай міліцыі трапілі «Кнігі — поштай».

У поле зроку фінансавай міліцыі трапілі «Кнігі — поштай».

На мінулым тыдні ў сеціве з’явілася інфармацыя пра тое, што следчыя Дэпартаменту фінансавых расследаванняў выклікаюць на гутаркі кліентаў сэрвісу «Кнігі — поштай» (knihi.net). Людзей пытаюць, з якой мэтай яны пераказвалі грошы распаўсюдніку кніг Яўдаху Аляксандру Анатолевічу. Пры гэтым следчыя дэманструюць спісы кліентаў з падрабязнымі звесткамі пра іх: пашпартныя звесткі, хатні адрас.

Алесь Яўдаха пра дзеянні супрацоўнікаў ДФР даведаўся ад журналістаў. Ён расказаў, што ў лютым гэтага году ў яго замовілі некалькі дзесяткаў асобнікаў кнігі «Маладафронтаўцы». «Гэта быў кантрольны закуп. Зладзілі яго супрацоўнікі аддзела рэйдавых праверак Міністэрства па падатках і зборах Кастрычніцкага раёна сталіцы», — кажа А. Яўдаха. Па яго словах, яму прапанавалі праехаць у аддзяленне, дзе паказалі спіс людзей, якія дасылалі яму паштовыя пераказы. Не дачакаўшыся ад яго тлумачэнняў, распаўсюдніка адпусцілі, не склаўшы ніякіх пратаколаў.

Алесь выказвае здагадку, што праверка можа мець палітычнае адценне. Магчыма, кантралёраў зацікавіла акурат кніга «Маладафронтаўцы». Інфармацыя пра тое, што яе можна замовіць праз «Кнігі — поштай» была змешчаная на сайце «Маладога фронту» mfront.net, кажа ён.

Яўдаха падкрэслівае, што палітычнай дзейнасцю ніколі не займаўся. Ён не лічыць свой занятак і бізнесам: «Гэта была справа для душы. Я даваў людзям магчымасць набыць сучасную беларускамоўную літаратуру і музыку праз пошту. Найперш гэта людзі з рэгіёнаў».

Замоўленую на інтэрнэт-сайце «Кнігі — поштай» прадукцыю кліенты аплачвалі праз пошту накладзеным плацяжом. Тут можна было замовіць творы айчыннай і замежнай літаратуры, навуковую літаратуру і публіцыстыку, выданні для дзяцей, айчынную музыку на роднай мове, беларускамоўныя фільмы і перакладзеныя на беларускую мову замежныя стужкі.

Музыка Лявон Вольскі, чые дыскі слухачы знаходзілі ў тым ліку і дзякуючы «Кнігам — поштай», мяркуе, што ўжо сам па сабе распаўсюд беларускамоўнай прадукцыі ў сучаснай Беларусі — занятак рызыкоўны. «І навошта гэта ўладам?» — не разумее музыка.

Філосаф Валянцін Акудовіч кажа, што дзякуючы knihi.net ягоныя кнігі прадаваліся па ўсёй Беларусі, а не толькі ў лічаных кнігарнях Мінску. «Я не бяруся ацэньваць дзейнасць гэтай інтэрнэт-крамы з эканамічнага боку. Але як культурная з’ява гэты праект проста неацэнны», — кажа філосаф. Беларускамоўнай літаратуры, па яго словах, цяжка прабіцца на рынак. У дзяржаўных кнігарнях кнігі па-беларуску часта цяжка адшукаць. У такіх умовах інтэрнэт-крамы кшталту «Кнігі — поштай» з’яўляюцца паратункам для выдаўцоў і аўтараў беларускамоўнай друкаванай прадукцыі.

***

Каб не трапіць на гутарку ў Камітэт дзяржкантролю, кнігі ды іншую беларускамоўную прадукцыю цяпер лепш замаўляць праз knihi.by.

Каментары21

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →