БЕЛ Ł РУС

Міхалок наняў адваката, але пракурор кажа, што справы няма

17.10.2011 / 20:28

«Пракуратура толькі праводзіць праверку», — заявіў ён.

«Так, Міхалок наняў адваката, які цяпер разбіраецца з узніклай сітуацыяй», — распавёў «КП» прадзюсар «Ляпіса Трубяцкога» Яўген Калмыкоў, тлумачачы, што

пакуль больш сказаць нічога не можа.

Нагадаем, на мінулым тыдні па беларускім адрасе Міхалка прынеслі позву з пракуратуры. Ліст уручылі маме Сяргея; сам музыка ў гэты час знаходзіўся ў Маскве.

У інтэрнэце адразу ж папаўзлі чуткі, што ў дачыненні да музыкі распачалі крымінальную справу. Маўляў, занадта шмат крытыкі выдаў Міхалок у інтэрв’ю расійскім выданням. Ці выльецца гэтая крытыка ў гучную справу — пакуль невядома.

«Ляпіс Трубяцкой» цяпер гастралюе, у наступныя месяцы — 10 канцэртаў у Латвіі, Расіі, Украіне. Найбліжэйшы — 21 кастрычніка ў Рызе. Ясная справа, што часу прыехаць на радзіму, каб з’явіцца на гутарку ў пракуратуру, у Міхалка няма.

Генпракуратура ж сёння афіцыйна паінфармавала грамадскасць, што крымінальная справа ў дачыненні да Міхалка не распачатая і «ніякіх следчых дзеянняў, натуральна, не праводзілася», — паведаміў начальнік упраўлення па наглядзе Павел Радзівонаў. «Пракуратура толькі праводзіць праверку», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула