БЕЛ Ł РУС

Марына Адамовіч атрымала ліст ад Статкевіча — першы за тры месяцы

29.10.2011 / 18:29

nn.by

Пра гэта яна напісала ў сваім фэйсбуку. Марына Адамовіч зазначае, што ліст напісаны - 18 кастрычніка, праштампаваны цэнзарам - 19-га, адпраўлены са Шклова - 28-га.

"Акурат назаўтра пасля чарговай паездкі і запісу ў "Кнізе скаргаў" калоніі. Ёсць і такая...", -- піша яна.

Марына Адамовіч зазначае, што Мікола Статкевіч дзякуе ўсім за падтрымку.

Экс-кандыдат у прэзідэнты М.Статкевіч быў арыштаваны 19 снежня 2010 г. і асуджаны на шэсць гадоў зняволення. Адбывае пакаранне ў Шклоўскай калоніі. За кратамі таксама знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і яшчэ 12 палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула