БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Пентагона папярэдзіў пра «неспадзяваныя наступствы» ўдару па Іране

11.11.2011 / 09:48

Міністр абароны ЗША Леон Панета заявіў, што ваенны ўдар па Іране можа мець «неспадзяваныя наступствы» і адкладзе працу па іранскай ядзернай праграме максімум на тры гады.

На сустрэчы з журналістамі ў Вашынгтоне ён прызнаў, што ваенныя дзеянні могуць не стрымаць Іран «ад таго, што яны хочуць рабіць».

«Але што больш важна, гэта можа сур’ёзна паўплываць на становішча ў рэгіёне і мець сур’ёзныя наступствы для амерыканскіх войскаў там», — заявіў ён.

«Я думаю, мы павінны прадумаць усе гэтыя рэчы старанна», — дадаў ён.

Панета таксама падкрэсліў, што ён падтрымлівае санкцыі ў дачыненні да Ірана. На пытанне, што ЗША збіраюцца рабіць, калі санкцыі на Іран не падзейнічаюць, ён выказаў надзею, што краіна «не дойдзе да гэтага».

Пасля апублікавання ў аўторак вынікаў даследавання экспертаў МАГАТЭ не толькі ЗША, але і многія краіны Еўропы выступілі за ўвядзенне новых санкцый супраць Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула