БЕЛ Ł РУС

На прадпрыемстве Мінбудархітэктуры рабілі левыя заказы

29.11.2011 / 10:13

Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама распачатая новая крымінальная справа ў дачыненні да службовых асобаў ААТ «Прамтэхмантаж» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

У чэрвені праваахоўнымі органамі Мінска была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара мантажнага кіравання ААТ «Прамтэхмантаж» Мінбудархітэктуры і яго намесніка. Ім інкрымінавалася злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Нібыта падчас будаўніцтва ўласных дамоў яны прымушалі работнікаў прадпрыемства працаваць на сябе.

Пазней было распачата яшчэ некалькі крымінальных справаў у дачыненні да падазраваных, у тым ліку па падазрэнні ў атрыманні хабару і крадзяжы будаўнічых матэрыялаў на дзясяткі мільёнаў рублёў. Цяпер у дачыненні да былога намесніка дырэктара распачатая новая крымінальная справа.

Паводле дадзеных праваахоўных органаў, падазраваны са студзеня 2010 года па чэрвень 2010 года, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, з карыслівай зацікаўленасці, якая выразілася ў жаданні атрымаць незаконнае ўзнагароджанне, загадзя абгаворваў кошт апрацоўкі адной тоны металу з дырэктарам ТАА, без дакументальнага афармлення арганізаваў апрацоўку 85 тон металу супрацоўнікамі прадпрыемства ў інтарэсах названага ТАА. Паводле папярэдніх дадзеных следства, гэтыя дзеянні нанеслі дзяржпрадпрыемству шкоду ў памеры каля 66 мільёнаў рублёў.

Следства лічыць, што за выкананне левага заказу намеснік дырэктара атрымаў узнагароду ў памеры 17 тысяч даляраў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула