БЕЛ Ł РУС

Былы памочнік Лукашэнкі: «Гэта не эканоміка, а самаедства»

29.11.2011 / 10:32

Пятро Капітула рэзка крытыкуе эканамічную палітыку ў краіне.

Экс-памочнік беларускага кіраўніка па эканоміцы Пётр Капітула лічыць, што ў 2012 годзе ВУП Беларусі не вырасце, а ўпадзе.

У інтэрв’ю, падставай для якога стала крытыка Аляксандра Лукашэнкі ў адрас навукоўцаў, «Белгазета» пацікавілася ў былога дарадцы кіраўніка краіны, прафесара эканомікі Пятра Капітулы, ці гатовы ён паспрачацца з Лукашэнкам.

— Гатовы. Напрыклад, з тым, што нехта падказаў Аляксандру Рыгоравічу, што ў наступным годзе будзе рост ВУП на ўзроўні 5%. На маю думку, будзе мінус. Калі на кожны працэнт прыросту ВУП патрабуецца эмісійных крэдытных сродкаў у два разы больш, чым аб’ём росту, то гэта не эканоміка, а самаедства.

Сёлета аднойчы абвясцілі аб дасягненні дадатнага сальда замежнага гандлю. А што за ім? Адміністрацыйныя абмежаванні на куплю валюты.
Колькі збанкрутавала кампаній, якія плацілі зарплату, падаткі, пошліны ў казну!

Нядаўна прачытаў, што за апошнія 2–3 гады з краіны штогод выязджала 150 тыс. самых высокакваліфікаваных спецыялістаў. Гэта ўсё вынік макраэканамічнай нестабільнасці. З кім пасля гэтага рабіць навуку? З кім рабіць эканоміку?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула