Назарбаеву могуць прысвоіць званне Народны герой
«Гэта самы важны дакумент, які я калі-небудзь падпісваў», — зазначыў прэм’ер-міністр Казахстана.
Прэм’ер-міністр Казахстана Карым Масімаў вылучыў кандыдатуру прэзідэнта Нурсултана Назарбаева на прысуджэнне найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды — Народны герой.
Адпаведныя дапаўненні ў закон «Аб дзяржаўных узнагародах» агучыў сёння на пасяджэнні ўрада міністр юстыцыі Рашыд Тусупбекаў.
«Прэм’ер-міністр Карым Масімаў прапанаваў на заканадаўчай падставе прысвоіць званне першаму прэзідэнту краіны Народны герой з уручэннем яму „Залатой зоркі“ і ордэна „Атан“. Прэзідэнт будзе валодаць статусам Народнага героя», — сказаў Р. Тусупбекаў. Ён адзначыў, што дзяржузнагарода прэзідэнту ўручаецца,
улічваючы гістарычную ролю Н. Назарбаева ў станаўленні незалежнай дзяржавы.
Урад рэспублікі падтрымаўпапраўкі і адправіў іх на разгляд дэпутатам сената парламента.
«Гэта, напэўна, самы важны дакумент, які я калі-небудзь падпісваў»,
— заўважыў К. Масімаў, ставячы подпіс пад папраўкамі.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула