БЕЛ Ł РУС

Маі Клімковіч — 85

29.11.2011 / 11:27

Уладзіслаў Ахроменка

Дачка Міхася Клімковіча, яна да 80 год адпрацавала карэктаркай у беларускамоўных выданнях.

Мая Клімковіч, Мінск. Адразу пасля вайны.

27 лістапада споўнілася 85 гадоў Маі Міхайлаўне Клімковіч.

Яна нарадзілася ў пісьменніцкай сям’і. Яе бацька Міхась Мікалаевіч — першы старшыня Саюза пісьменнікаў БССР, і адзін з ягоных стваральнікаў у 1932 годзе. Яе маці Марыя Язэпаўна праз пяць гадоў пасля ўтварэння таго Саюза нейкім цудам уратавала Міхася Мікалаевіча ад Цанавы і Панамарэнкі.

Мая Міхайлаўна добра памятае Янку Купалу, Якуба Коласа, Янку Маўра, Рыгора Шырму і Уладзіміра Караткевіча. З аднымі сябравалі яе бацькі, другія былі проста суседзямі.

Мая Міхайлаўна — найлепшы беларускі карэктар. Яна мае досвед працы рэдактарам у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» з дня яе заснавання, а пасля выхаду на пенсію і ажно да 80-годдзя — карэктарам у газеце «Культура».

Яна катэгарычна адмовілася браць удзел у афіцыёзных захадах па прапагандзе бэ-эс-эс-эраўскага гімна «Мы — беларусы», словы да якога напісаў яе бацька, з прычыны неактуальнасці таго гімна.

Мне пашэнціла двойчы. Па-першае, я працаваў з ёй у «Культуры». Па-другое,, яна — маці майго кума, сябра і сааўтара, Максіма Клімковіча, ці ні самага таленавітага, інтэлігентнага і шляхотнага чалавека, якога я бачыў у сваім жыцці.

Мая Міхайлаўна! Віншаванні!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула