БЕЛ Ł РУС

Скэнлан: Улады Беларусі баяцца свайго народа?

29.11.2011 / 12:0

Мікола Бугай

У ЗША, напрыклад, дэманстранты рэгулярна збіраюцца вакол Белага дома.

«Закон, які будзе караць людзей «за [арганізаваную] бяздзейнасць», абсурдны, — заявіў у інтэрв'ю Еўрарадыё часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан. — Права на мірны сход — галоўны атрыбут дэмакратычнага грамадства. У ЗША, напрыклад, дэманстранты рэгулярна збіраюцца вакол Белага дома. Што тычыцца маўклівых пратэстаў, мяне ўразіла, як шмат сіл і сродкаў прыклалі ўлады падчас эканамічнага крызісу, каб затрымліваць і арыштоўваць людзей, якія проста моўчкі стаялі або пляскалі ў ладкі. Чаму ўлады пайшлі на такія меры? Яны баяцца свайго народа?" -- запытаўся дыпламат.

Скэнлан заявіў, што з боку ЗША торгу ў пытанні палітвязняў не будзе: «Між росквітам і дэмакратыяй існуе непарыўная сувязь: аднаго не можа быць без іншага на ўстойлівай аснове. Таму неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных было б першым крокам Беларусі ў гэтым кірунку. Але дазвольце мне растлумачыць адну рэч: мы не будзем удзельнічаць у гандлі вакол палітычных зняволеных».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула