БЕЛ Ł РУС

Пугачова трапіла ў бальніцу

29.11.2011 / 12:23

Дактары правялі народнай артыстцы СССР каранаграфію.

Дактары правялі народнай артыстцы СССР каранаграфію і выпісалі з клінікі.

У знакамітую клініку Бакулёўку 62-гадовую Пугачову даставілі ў панядзелак. Ала Барысаўна адчула рэзкае недамаганне і вырашыла неадкладна звярнуцца па дапамогу дактароў.

— У нядзелю прыязджала на кансультацыю да нашых дактароў, — расказалі ў Бакулёўцы. — Але ў той дзень яна класціся не стала і з’ехала з клінікі.

Аднак сітуацыя была невыразнай, і ўжо каля паўдня ў панядзелак Пугачова зноў з’явілася ў клініцы. Яе адразу ж правялі ў элітнае аддзяленне, дзе загадзя была падрыхтаваная палата. Ужо там артыстку пачалі рыхтаваць да складанай працэдуры і праз гадзіну правялі яе.

Каранаграфія — рэнтгенакантрастны метад, пры якім у кроў уводзіцца спецыяльны састаў, каб вызначыць найбольш дакладна месцы звужэння сасудаў.

Такія аперацыі масава робяць і ў Беларусі.

Амаль суткі пасля працэдуры Пугачова заставалася пад наглядам кардыёлагаў, але ў аўторак каля дзесяці гадзін раніцы пакінула цэнтр.

Пугачова стала поп-ідалам расійскай сцэны яшчэ ў савецкія гады. У яе лёгкай вульгарнасці была своеасаблівая сэксуальнасць.
Скандалы і пагоня за грашыма вылучалі яе на познесавецкай сцэне. Зрабіўшы сабе новы імідж дамы бальзакаўскіх гадоў, яна стала пазіцыянавацца як прымадона.
Яна мяняла маладых каханкаў, але была нязменна сваёй на зменлівым постсавецкім тэлебачанні.
Многія лічаць яе ўвасабленнем сучаснага расійскага характару, грубаватага, але поўнага жыццёвай сілы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула