БЕЛ Ł РУС

Беларусь па-ранейшаму лідзіруе ў Еўропе па росце спажывецкіх цэн

29.11.2011 / 13:0

Параўнальныя звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. Так, у Беларусі рост спажывецкіх цэн у кастрычніку ў дачыненні да верасня склаў 8,2%, у той час як у Літве — 0,1%, Казахстане, Латвіі, Славакіі і Фінляндыі — 0,2%, Ірландыі і Чэхіі — 0,3%, Расіі — 0,5%, Італіі — 0,6%, Венгрыі і Польшчы — 0,7%, Балгарыі і Іспаніі — 0,8%, Турцыі — 3,3%.

У шэрагу краін інфляцыі ў гэты перыяд наогул не назіралася: ва Украіне і Германіі спажывецкія цэны засталіся на ранейшым узроўні. А ў некаторых дзяржавах было адзначана зніжэнне цэн: у Нарвегіі і Эстоніі яны панізіліся на 0,1%.

Паводле звестак Белстата,

цэны на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі ў Беларусі ў кастрычніку ўзраслі на 10,9%.
У Германіі, Іспаніі і Казахстане гэтыя тавары падаражэлі на 0,1%, Ірландыі і Славакіі — на 0,2%, Фінляндыі, Венгрыі і Італіі — на 0,5%, Чэхіі — на 0,9%, Польшчы — на 1%, Балгарыі — на 1,5%, Турцыі — на 4%.
У Літве цэны на прадукты харчавання знізіліся на 0,1%, ва Украіне — на 0,3%, у Нарвегіі — на 0,5%, Эстоніі — на 1,1%.

Лідзіруе Беларусь і па росце цэн на жыллёва-камунальныя паслугі, якія ў кастрычніку павысіліся на 5,3%. У гэты ж час у Турцыі ЖКП за гэты перыяд падаражэлі на 3,6%, Ірландыі — на 1,7%, Італіі — 1,1%, Венгрыі — 0,8%, Польшчы — 0,6%, Балгарыі, Іспаніі, Казахстане — 0,4%, ва Украіне — 0,3%, у Расіі, Літве — 0,2%, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі — 0,1%.

У Латвіі і Нарвегіі цэны на ЖКП знізіліся на 0,3%.

Як зазначае Белстат, параўнальная інфармацыя «падрыхтавана на аснове публікацый Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), Еўрастата, нацыянальных статыстычных службаў і звестак, што размяшчаюцца ў сетцы інтэрнэт у адпаведнасці з патрабаваннямі Спецыяльнага стандарту распаўсюджання звестак (ССРЗ) МВФ».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула