БЕЛ Ł РУС

«Міжнародная амністыя» пачала кампанію па вызваленні Алеся Бяляцкага

29.11.2011 / 13:19

Сутнасць кампаніі заключаецца ў адпраўцы зваротаў уладам Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць асуджанага праваабаронцу.

У сваёй заяве «Міжнародная амністыя» прызнае права беларускіх уладаў на крымінальны пераслед у межах закона, але пры гэтым сцвярджае: абвінавачанні ў адрас Бяляцкага маюць палітычную падаплёку і ставяць сваё мэтай перашкодзіць яго законнай праваабарончай дзейнасці.

Арганізацыя заклікае ўсіх неабыякавых людзей накіроўваць у адрас беларускіх службовых асоб лісты з заклікам «неадкладна і безагаворачна вызваліць Алеся Бяляцкага, спыніць пераслед і пагрозы ў адрас праваабаронцаў, а таксама нагадваць, што ўлады абавязаны аказваць падтрымку праваабаронцам у адпаведнасці з патрабаваннямі Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, у якой праваабарочная дзейнасць прызнаецца неабходнай і законнай».

Лісты прапаноўваецца адпраўляць да 6 студзеня 2012 года на імя Аляксандра Лукашэнкі, генпракурора Аляксандра Канюка, а копіі зваротаў — у пасольствы Беларусі ў сваёй краіне.

Алесь Бяляцкі — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» — прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула