БЕЛ Ł РУС

20-гадовы, спрабуючы разняць двух наведнікаў кафэ, ненаўмысна аднаго задушыў

5.12.2011 / 12:31

У брэсцкім кафэ малады чалавек, спрабуючы разняць двух наведнікаў, якія пабіліся, ненаўмысна задушыў аднаго з іх.

Як паведаміў старшы следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці (па горадзе Брэсце) Віктар Ліцкевіч, гэта адбылося 4 снежня прыкладна ў 1.30 у кафэ «Святло месяца».

Паміж двума наведнікамі завязалася бойка. 20-гадовы жыхар Брэста паспрабаваў спыніць бойку. Ён заціснуў рукой шыю аднаго з іх і пачаў адцягваць яго, у выніку чаго мужчына памёр на месцы.

Папярэдняя прычына смерці пацярпелага (33-гадовага жыхара Брэсцкага раёна) — асфіксія ў выніку сціскання шыі.

У дачыненні да берасцейца следчым аддзелам пракуратуры Брэсцкай вобласці распачата справа па арт. 144 Крымінальнага кодэкса (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула