БЕЛ Ł РУС

Кулінковічу забаранілі ўдзельнічаць у канцэрце памяці Вольгі Самусік

8.12.2011 / 13:24

nn.by

Лідар Neuro Dubel: «Я жудасна зняважаны».

Лідар гурта Neuro Dubel не возьме ўдзелу ў вечарыне памяці Вольгі Самусік, што мае сёння прайсці ў мінскім Loft Cafe, паведамляе Тузін Гітоў.

Фота "Еўрарадыё"

«Мне ясна далі зразумець: калі я нават проста вырашу выйсці на сцэну без гурта, канцэрт можа не адбыцца, а клубу пагражае закрыццё. Мне вельмі прыкра з гэтай нагоды, бо Вольга была маёй калегай і сяброўкай, а я нават слова пра яе не магу сказаць. Адчуваю сябе жудасна зняважаным у гэтай сувязі», — кажа Аляксандр Кулінковіч.

Нагадаем, што Neuro Dubel уваходзіць у г.зв. «чорны спіс» беларускіх музыкаў, якім забаронены выступ на афіцыйных пляцоўках і тэлерадыёканалах. Неаднаразова канцэрты гурта ў Беларусі адмяняліся.

Канцэрт памяці рок-спявачкі Вольгі Самусік, што памерла год таму ў 25-гадовым веку мае прайсці сёння. Плануецца выступ ZM99, Pomidor/OFF, IQ48 ды гурт Tarpach. Мяркуецца, што заробленыя грошы пойдуць на помнік Вользе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула