Музыка

Год таму не стала Вольгі Самусік

Гурты ZM99, Pomidor/OFF, IQ48 ды Tarpach ушануюць памяць рок-князёўны дабрачынным канцэртам.

Год таму 7 снежня не стала спявачкі, журналісткі ды проста жыццярадаснай дзяўчыны Вольгі Самусік. Ёй было толькі 25 гадоў, але за такі кароткі жыццёвы шлях яна пакінула заўважны след у беларускай рок-музыцы. Разам з легендарным гуртом zygimontVAZA Вольга запісала альбом Distortion. Паралельна прыйшла спяваць ў «Тарпач». Пазней запісала некалькі песень з адноўленым гуртом Hasta la Fillsta. Вольга супрацоўнічала з B:N:, NeuroDubel, ZM99, The UNB, брала ўдзел у праектах Лявона Вольскага «Крамбамбуля» і «Такога няма нідзе». У 2008 годзе на «Рок-каранацыі» Вольга атрымала тытул «Рок-князёўна».

8 снежня ў сталічным Loft Cafe адбудзецца дабрачынны канцэрт памяці Вольгі Самусік.

Усе заробленыя грошы ад квіткоў перададуць бацькам спявачкі на ўсталяванне помніка.

«Зразумела, хацелася сабраць усе гурты, у якіх яна ўдзельнічала, хацелася б сабраць усіх людзей, з якімі яна працавала, — дзеліцца задумай арганізатар канцэрта і вакалістка гурта ZM99 Зоя Сахончык. — Але некаторыя запрошаныя музыкі ў нас забароненыя. Іх з’яўленне на сцэне аўтаматычна прыводзіць да закрыцця клуба. Мы не можам такога дазволіць. Але яны будуць сядзець за сталамі — проста прысутнічаць у клубе».

У выніку на канцэрце-памяці Вольгі Самусік выступяць гурты ZM99, Pomidor/OFF, IQ48 ды гурт Tarpach.
Пачнецца мерапрыемства, а 20-й гадзіне. Квіткі каштуюць 30 тысяч — на танцпол і 50 тысяч — за столікам

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

10 000 аўтараў у Брытаніі выпусцілі «пустую» кнігу, пратэстуючы супраць выкарыстання штучнага інтэлекту8

Следчы камітэт Беларусі набыў сувенірныя гадзіннікі па 800 даляраў3

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў14

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць