БЕЛ Ł РУС

Франак Вячорка кліча беларусаў зноў на Плошчу

15.12.2011 / 15:17

Nashaniva.com

У Варшаве на фоне савецкіх будынкаў будуць здымаць масоўку Плошчы-2010 для фільма «Мірон. Жыве Беларусь!»

У гадавіну Плошчы-2010 стваральнікі польскага фільма «Мірон. Жыве Беларусь!» вырашылі адздымаць сваю Плошчу. Праўда, у Варшаве.

«Запрашаю беларусаў узяць удзел у здымках сцэнаў Плошчы-2010 для фільму „Мірон“.
Здымкі адбудуцца у Варшаве 17 снежня ад 12:30 да 1:00, збор ля помніка Дэ Голя, скрыжаванне Jerozalimskie i Nowy Świat. Мець цёплыя зімовыя рэчы, шапкі, можна, б-ч-б сцягі», — абвестку з такім зместам Франак Вячорка размясціў у сацыяльных сетках.

На прапановы сабрацца на здымкі ў Мінску ён адказаў, што варшаўскі будынак ЦК Партыі нічым не адрозніваецца ад мінскага.

На здымках чакаецца 300–400 чалавек.
«Будуць патрэбныя людзі і для спецназу», — удакладняе ён.

Франак Вячорка — правобраз галоўнага героя фільма, на здымкі якога польская дзяржаўная кінастудыя Wytwórnia Filmów Dokumentalnych i Fabularnych дала $2 мільёны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула