Кіно123123

Блокбастар «Жыве Беларусь»

У Польшчы пачалі здымаць фільм аб прыгодах беларускага апазіцыянера. Запытаны бюджэт кінастужкі складаў $1,9 мільёна.

Робіцца вядомым усё больш дэталяў пра новы фільм, які здымаецца ў Польшчы па сцэнары Франака Вячоркі. Новыя падрабязнасці расказаў у інтэрв’ю радыё «Свабода» рэпер Вінсэнт (Зміцер Папко), які выконвае ў стужцы галоўную ролю.

Як аказалася, рабочая назва фільма — «Мірон. Жыве Беларусь». Аснову ягонага сцэнару складаюць падзеі, якія адбываюцца ў сучаснай Беларусі. Фільм здымае польская дзяржаўная кінастудыя Wytwórnia Filmów Dokumentalnych i Fabularnych. Замоўцам і спонсарам стужкі стала Міністэрства культуры Польшчы.

​​

Рэжысёр карціны — 35-гадовы паляк Кшыштаф Лукашэвіч.
Апэратарам фільмуастаў Вітальд Сток, які здымаў сэрыялы «Закон Мэрфі» і «As if…». Лукашэвіч раней працаваў асыстэнтам рэжысэра на такіх вядомых стужках як «Бэнэк» (2007), «Quo Vadis» (2001), «Агнём і мячом» (1999). «Мірон» — другая самастойная праца Лукашэвіча. У 2010 ён зняў свой першы фільм «Лінч».

Зміцер Папко расказаў, што

«ідэя фільма і большая частка сцэнару напісаныя самім рэжысёрам Кшыштафам Лукашэвічам. У стварэнні гісторыі для фільма ўдзельнічаў і Франак Вячорка. Некалькі дэталяў ягонай біяграфіі трапілі ў сцэнар».

Сяброўку Вінсэнта ў фільме грае польская акцёрка Караліна Грушка. Беларускі глядач мог бачыць яе ў фільме Міхаіла Пташука «Ў жніўні 44-га» ў ролі Юліі.

Галоўны герой будзе зборным вобразам маладога беларускага змагара за свабоду.
Вось што расказаў у перапынку паміж здымкамі для радыё «Свабода» Зміцер Папко пра свайго героя:
«Гэта малады чалавек, рок-музыка, з ім здараюцца розныя сітуацыі. Гэта змаганне ўнутранае з самім сабой, са сваімі перакананнямі, змаганне з сістэмай,
са знешнімі фактарамі. Падрабязна не магу распавядаць, бо потым нікому не будзе цікава кіно глядзець. Гэта мастацкая выдумка, мы здымаем толькі кіно. Гэта не палітычная замова. Гэта проста цікава знята».

Ну і сунічка:

«Пасцельныя сцэны будуць, але гэта будзе неяк акуратна зроблена».

— Ну і як прайшло?

— Ну як звычайна. Перад гэтым фільмам было шмат пробаў, мы рэпетавалі, таму на пляцоўцы ўжо было не так складана.

Папко расказвае, што фільм у першую чаргу разлічаны на заходняга гледача. Ён не раскрывае бюджэту стужкі, але лічыць, што «па беларускіх мерках гэта вельмі добры бюджэт, але па заходніх — грошай не надта шмат».

Міністэрства культуры Польшчы хутка апублікуе звесткі пра бюджэт карціны. Пакуль ёсць звесткі толькі пра запытаны бюджэт, які складаў больш за 2 мільёны даляраў.

Новая стужка стане рэдкім прыкладам стужкі пра Беларусь на беларускай мове і без цэнзуры. У гэтым сэнсе фільму забяспечана роля культурнай з’явы.

Каментары123

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць