БЕЛ Ł РУС

Алена Ліхавід: Ярмошына зняважыла выдатнае слова «маці»

16.12.2011 / 16:02

Маці былога палітвязня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід лічыць, што Лідзія Ярмошына, назваўшы жанчын, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, «агіднымі маці» і «дрэннымі жонкамі», абразіла ўсіх маці Беларусі і само слова «маці».

«Я лічу, што гэты чалавек не меў права як-небудзь выказвацца пра жанчын. Яна абразіла ўсіх маці Беларусі.

Яе справа лічыць галасы, а не выказвацца пра жанчын.
У нас выдатныя маці, выдатныя людзі. Яна проста апусцілася да ўзроўню свайго гаспадара, абразіўшы выдатнае слова „маці“.

Калі Ярмошына такая фанатычная мама, то хай спыніць фальсіфікаваць выбары, а ідзе на кухню і варыць боршч», — сказала Алена Ліхавід.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула