Грамадства8080

Ярмошына пра моладзь: «Яны паскудныя маці, дрэнныя жонкі, нядобрыя, неміласэрныя людзі»

«Я страшэнна расчараваная жаночай часткай маладога пакалення».

Пра гэта старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, адказваючы на пытанне: «Ваша фраза пра тое, што «дзяўчаты мусяць дома варыць боршч, а не па плошчах шастаць», якую вы сказалі 19 снежня, стала хітом інтэрнэта. Вам за яе нават інтэрнэт-прэмію прысудзілі. Не шкадуеце аб ёй? — запытаўся ў яе карэспандэнт.

«Больш за тое — я гатова паўтарыць яе некалькі разоў! — адказала Ярмошына. — Я страшэнна расчараваная жаночай часткай маладога пакалення — яны агідныя маці, яны паскудныя жонкі, яны не добрыя, не міласэрныя людзі.

Таму — як хутчэй, трэба іх заклікаць да баршча, дзяцей, кніжак і гэтак далей. Я лічу гэтую фразу, а боршч — гэта тое, што патрапіла на язык, сімвалам дамашняй утульнасці.
Не абавязкова боршч — можна торт пячы. А яшчэ лепш — кніжку свайму дзіцяці пачытаць. Даўно гэтыя дамачкі, які блукалі па гэтай плошчы, кніжкі сваім дзецям чыталі? Я — фанатычная маці.
Я лічу, што калі ты становішся маці, для цябе не існуе нічога, апроч твайго дзіцяці.
Яно можа існаваць, але дзесьці на другім месцы. І ты не маеш права рызыкаваць сабой. А гэта рызыка — прыйсці на плошчу і браць удзел у незаконнай акцыі.
Ты не маеш права ў 9 гадзін вечара ў нядзелю кінуць сваё дзіця і боўтацца недзе з мужыкамі.
Ты жанчына і маці. Нельга даводзіць эмансіпацыю да абсурду. А яна даведзеная. Калі чалавецтва загіне, то — па віне жанчын. Бо яны забываюцца на сваё прызначэнне жанчыны і маці».

«А можа яшчэ і па віне тых мужчын загіне чалавецтва, якія на плошчы білі жанчын гумовымі дубінкамі?» — перапытаўся карэспандэнт.

«А яны выконвалі свой службовы абавязак! — парыравала Ярмошына. — А ў іх службовыя абавязкі ўваходзіць у тым ліку і палку прымяніць супраць парушальнікаў незалежна ад полу.

Дамы гэтыя прыйшлі па «поклічы» сэрца, а значыцца ўзялі на сябе рызыку любых наступстваў. Нельга бясконца спадзявацца «на авось» — што пранясе, што ўлада добрая, што ўлада пабаіцца. Трэба заўсёды думаць аб наступствах, а жанчына павінна быць удвая асцярожнейшая».

Каментары80

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта76

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта76

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць