БЕЛ Ł РУС

Жыхары Бякоў пацвердзілі, што актывісткі Femen прыйшлі ў вёску

20.12.2011 / 19:43

Яны былі зняможаныя.

Жыхары вёскі Бякі Ельскага раёна пацвярджаюць, што 20 снежня пад вечар украінскія жанчыны, удзельніцы эпатажнага перформанса ў Мінску, сапраўды прыйшлі да іх у вёску. Па словах людзей, яны былі зняможаныя. Мясцовы жыхар спадар Юрый даў ім свой тэлефон, каб украінкі змаглі датэлефанавацца да знаёмых і паведаміць пра сваё месца знаходжання.

Пасля гэтага мясцовы жыхар Аляксандр прапанаваў ім зайсці ў сваю хату, каб напаіць чаем. Жанчыны пагадзіліся.

У Ельскім райаддзеле міліцыі ў 16.45 нічога не ведалі пра ўкраінак. Аднак прыкладна праз гадзіну прадстаўнік Скараднянскага сельсавета паведаміў, што ў Бякі выехала аператыўная міліцэйская група з Ельска, каб на месцы высветліць, што здарылася з украінскімі грамадзянкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула