Усяго патроху111111

Актывісткі Femen раздзеліся каля беларускага КДБ

Ахова затрымала журналістаў.

19 снежня ў Мінску каля будынка КДБ актывісткі Femen правялі акцыю, прымеркаваную да гадавіны падзей Плошчы. Яны раздзеліся і разгарнулі плакаты з надпісамі «Жыве Беларусь!»

Дзяўчаты мелі намаляваныя на твары вусы, у адной з іх на спіне быў намаляваны Лукашэнка.
Яны выкрыквалі «Жыве Беларусь!»

Потым з будынка КДБ выбегла ахова і затрымала відэааператара «НН» Таццяну Гаўрыльчык, незалежнага фатографа Юлію Дарашкевіч і яшчэ адну журналістку, імя якой пакуль невядома.
Як паведамляюць калегі, магчыма гэта замежная журналістка.

Дзяўчаты з Femen паспелі збегчы з-пад будынка.

Наш рэпарцёр перадае, што побач з будынкам КДБ прагульваюцца Някляеў з Дзмітрыевым. Бусік са спецназам і машына ДАІ пад'ехалі праз 15 хвілін пасля акцыі.

Дзяўчатам-украінкам удалося захаваць месца акцыі ў таямніцы. Яны падзяліліся інфармацыяй толькі ў сацыяльных сетках, у выніку чаго журналісты ведалі пра будучую акцыю, а спецслужбы не паспелі зрэагаваць. Каб не даць магчымасці сарваць перформанс, украінкі былі абвесцілі, што адракаюцца ідэі прыезду ў Мінск і правядуць сваю спецыфічную акцыю салідарнасці ў Кіеве. Аднак, як выявілася, іх план быў дзёрзкі.

Якім чынам Femen-істкам удалося так хутка раздзецца, а пасля ўцячы? Журналістка НН была сведкам таго, як гэта адбывалася.

Дзесьці каля 11.05 насупраць будынка КДБ літаральна на секунду спынілася машына, з якой выскачылі тры дзяўчынкі ў паліто і шапках.

На бягу яны за лічаныя секунды скінулі з сябе вопратку проста на асфальт.

Яны схапілі плакаты і ўсталі насупраць будынка КДБ. (За гэтым назіраў здзіўлены рабочы, што завіхаўся з драбінай каля каланады.) Некалькі хвілінаў Femen спакойна і беспакарана крычалі «Жыве Беларусь», мяняліся плакатамі і пазіравалі перад журналістамі.

Праз пару хвілінаў яны падняліся на прыступкі будынка, працягваючы крычаць на ўвесь праспект. З будынка нарэшце выскачыў ахоўнік.
Мужчына ў вайсковай форме груба накрычаў на іх: «Хутка спусціцеся адсюль! А ну, сышлі…». Аднак дзяўчаты не рэагавалі.

Вайсковец паглядзеў на намаляваны партрэт Лукашэнкі на спіне дзяўчыны, перадаў нешта па рацыі і да яго пачалі далучацца іншыя ахоўнікі з будынка.

Кадэбісты найперш пачалі хапаць журналістак і цягнуць да бакавога ўвахода ў будынак.
Дзяўчаты з Femen тым часам рынуліся наўцёкі. Яны хуценька скінулі з сябе вянкі і вусы, падхапілі вопратку з асфальта і кінуліся за рог «дома Цанавы». Праз хвіліну на праспекце ўжо было ціха і пуста.
Ахоўнікі падбіралі з зямлі тыя элементы вопраткі, якія не паспелі на сябе надзець Femen-кі
(напрыклад, адна з дзяўчат згубіла там шапку), а звычайная бабуля, якая выпадкова праходзіла міма, падняла і забрала сабе вянок.

«Мы здолелі збегчы, хаця, калі мы звярнулі за рог, нас спынілі міліцыянеры, — расказалі яны ў інтэрв'ю Еўрарадыё. — Яны былі настолькі шакаваныя нашым выглядам — не зразумелі, хто мы такія, чаму ў нас такі выгляд… Разгубіліся, і таму адпусцілі нас, пра што, я думаю, цяпер вельмі шкадуюць».

Хроніка падзей

11.22

Спецназаўцы пачынаюць чапляцца да ўсіх, хто стаіць з тэлефонамі.

11.23

Таццяна Гаўрыльчык перадае, што іх трымаюць у будынку КДБ, чакаюць спецыялістаў, якія маюць выцерці іх фота- і відэазапісы.

13.43

Стала вядомым імя трэцяй затрыманай журналісткі. Гэта Кіці Грын, грамадзянка Аўстраліі. Пра гэта піша блог суполкі Femen.

14.22

Інфармацыя, што ўкраінак затрымалі, не пацвердзілася.

14:55

Міліцыя не затрымала паўаголеных дзяўчат з Femen, калі тыя беглі міма.

«Мы здолелі збегчы, хаця, калі мы звярнулі за вугал, нас спынілі міліцыянеры. Яны былі настолькі шакаваныя нашым знешнім выглядам — не зразумелі, хто мы такія, чаму ў нас такі знешні выгляд… Разгубіліся, і таму адпусцілі нас, пра што, я думаю, цяпер вельмі шкадуюць».

* * *

Адзін з чытачоў на сайце НН параўноўвае акцыю Femen ля КДБ з прызямленнем Маціяса Руста на Краснай плошчы ў 1987 годзе.

«Самалёт «Сэсна», праляцеўшы ўвесь Савецкі Саюз, сеў на Краснай плошчы:)», — піша аўтар камента.

Каментары111

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію5

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра завяршэнне вайны ва Украіне: Мы цяпер бліжэйшыя да гэтага, чым калі-небудзь раней19

Стала вядома, што за новы будынак для БДУ паставяць у цэнтры Мінска12

Уіткаф заявіў пра дасягнуты прагрэс у перамовах з Пуціным4

Легендарны гродзенскі футбаліст трапіў пад крыміналку

У Мядзеле проста пад вокнамі заўважылі грацыёзных казуль ВІДЭА4

«Палова групы — са слязамі на вачах». Беларуска арганізуе незвычайныя падарожжы — ад сустрэчы з кітамі да сафары

Беларус пасля смерці жонкі застаўся адзін з дзецьмі. Іх у яго 12, але ён добра дае рады6

У Львове абвясцілі 2027 год годам УПА і Рамана Шухевіча. Пад пагрозай пакет польскай вайсковай дапамогі33

«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію5

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць