БЕЛ Ł РУС

Праймерыз рэспубліканцаў: у Аёве Ромні абагнаў Санторума ўсяго на 8 галасоў

4.01.2012 / 10:52

МБ; Бі-Бі-Сі

У амерыканскім штаце Аёва адбыліся caucuses (сходы партыйных актывістаў напярэдадні праймерыз) Рэспубліканскай партыі, па выніках якіх ва ўнутрыпартыйнай прэзідэнцкай гонцы лідзіруюць былы губернатар штата Масачусэтс Міт Ромні і былы сенатар ад штата Пенсільванія Рык Санторум.

Абодва кандыдаты набралі па 25% галасоў. Ромні абагнаў Санторума ўсяго на 8 галасоў (30015 супраць 30007).

Да падтрымкі Ромні схіляюцца бізнэс-колы, Санторум абапіраецца на сацыяльных кансерватараў — хрысціян веры евангельскай, праціўнікаў абортаў і аднаполых шлюбаў, прыхільнікаў права на нашэнне зброі і смяротнага пакарання.

Трэцяе месца заняў кангрэсмен Рон Пол з 22% галасамі.

Пасля правядзення caucuses многія кандыдаты адмаўляюцца ад прэзідэнцкай гонкі. Так, губернатар штата Тэхас Рык Пэры, які заняў толькі пятае месца, заявіў, што мае намер вярнуцца дадому і прааналізаваць вынік цяперашніх выбараў.

«Я вяртаюся ў Тэхас і падумаю над вынікамі галасавання, а таксама над тым, ці трэба мне працягваць далейшую прэзідэнцкую гонку», — заявіў Пэры, які набраў каля 10% галасоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула