У Валожынскім раёне пры лабавым сутыкненні фуры і легкавіка моцна пацярпела 4-гадовае дзіця
Хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане.
На 56-м км трасы Мінск — Гродна 18 студзеня каля 20.00 фура «Мэрсэдэс-Бэнц» пад кіраваннем 43-гадовага грамадзяніна Украіны страціла кіраванне, выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з аўтамабілем «Сеат». У легкавым аўтамабілі ехаў мужчына з 4-гадовым сынам.
У выніку аварыі мужчына атрымаў закрыты пералом грудзіны і быў дастаўлены ў бальніцу. Дзіця з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені, пераломам зводу чэрапа знаходзіцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане.
Па словах інспектараў, у легкавым аўтамабілі не выкарыстоўваўся спецыяльны фатэль для дзяцей, а хлопчык нават не быў прышпілены.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула