БЕЛ Ł РУС

«Ніякага чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі не будзе»

19.01.2012 / 14:54

Femen пачынае кампанію супраць правядзення ў Мінску сусветнага першынства.

«Мы пачынаем маштабную кампанію „Сушыце клюшкі“. Падрабязнасці мы пакуль трымаем у таямніцы, Алё гэта будзе магутна, гэта будзе нязручна і балюча для беларускіх чыноўнікаў.

Мы зробім усё, каб сусветная грамадскасць ведала, што адбываецца ў Беларусі. Ніякага чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі не будзе
», — заявіла БелаПАН кіраўнік руху Ганна Гуцал.

Каментуючы пастанову Ельскага РАУС аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы па факце інцыдэнту з актывісткамі ўкраінскага руху Femen, Гуцал сказала:

«Мы не здзіўлены. Упэўненыя, што належнага расследавання не праводзілася.
З нашымі дзяўчатамі не звязваліся, прадаставіць медыцынскія заключэнні па агляд, якія праходзілі дзяўчаты, нас таксама не прасілі. Гэта ўсё пацвярджае, што нашых дзяўчат выкрадалі спецслужбы, а міліцыя простая прыкрыла сваіх».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула