БЕЛ Ł РУС

Відэарэгістратар зафіксаваў момант аварыі на МКАД

3.02.2012 / 11:30

Гэта другое здарэнне на працягу месяца на гэтым самым месцы.

Сур’ёзная аварыя здарылася раніцай у пятніцу 3 лютага на МКАД у раёне Лошыцы, паведамляе партал Auto.onliner.by. Пазбягаючы сутыкнення з аўто, якое стаяла на ўзбочыне з уключанай аварыйнай сігналізацыяй, кіроўца мікрааўтобуса рэзка збочыў управа. У выніку мікраўтобус перакуліўся. Здарэнне зафіксаваў відэарэгістратар аднаго з аўтамабіля, што праязджаў у гэты момант побач.

У ДАІ Ленінскага раёна парталу паведамілі, што інспектары не выязджалі на месца здарэння.

У сярэдзіне студзеня ў гэтым самым месцы адбылася аварыя з удзелам грузавіка. Кіроўца фуры не справіўся з кіраваннем, грузавік занесла, ён знёс слуп і зляцеў на ўзбочыну. У тым здарэнні ніхто не пацярпеў.

Глядзі таксама: ДАІ абмяжоўвае хуткасць на МКАД да 50, у Мінску — да 40, на трасах вобласці — да 70 км/г

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула