Беларускія прадстаўніцтвы за мяжой адмежаваліся ад заяваў Стужынскай
Таксама яны просяць узмацніць санкцыі ў дачыненні да Беларусі.
Пасля таго, як брусэльскі «Офіс за дэмакрытычную Беларусь» выступіў за скарачэнне «чорнага спісу» чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС, цэлы шэраг беларускіх прадстаўніцтваў за мяжой паспяшаўся абмежавацца ад гэтай заявы.
«Мы рашуча адмяжоўваецца ад ініцыятывы офіса «За дэмакратычную Беларусь», які ўзначальвае Вольга Стужынская, якая дзейнічаеТаксама ў звароце заклікаецца да пашырэння ліку неўязных на тэрыторыю Еўрасаюза беларускіх чыноўнікаўпа-за ўсялякім дыялогу з беларускай дэмакратычнай і грамадзянскай супольнасцю за мяжой. Лічым ініцыятыву па адмене візавых санкцый у дачыненні да асоб, адказных за бесперапынныя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, безадказнай і амаральнай», — адзначаецца ў заяве.
«Лічым неабходным пашырыць спіс неўяздных у Еўразвяз за кошт асоб, адказных за рэпрэсіі ў дачыненні да Алеся Бяляцкага, за катаванні і здзекі з кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Міколы Статкевіча, з Змітра Бандарэнкі, Змітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Сяргея Каваленкі, Мікалая Аўтуховіча і іншых палітвязняў», — пішуць падпісанты.
«Мы настойваем на крымінальным пераследзе высокапастаўленых чыноўнікаў рэжыму Лукашэнкі, адказных за парушэнне Канвенцыі ААН супраць катаванняў, за знікненне лідэраў апазіцыі, грамадскіх дзеячоў, журналістаў. Патрабуем ўвядзення кропкавых эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі».
Заяву падпісалі Грамадзянская кампанія «Free Belarus Now» (Мінск, Лондан), Фонд «Мы памятаем» (Менск, Вашынгтон), Беларускі Дом у Варшаве, Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве, Таварыства Беларускай культуры ў Літве, Беларускі Трыбунал (Нідэрланды, Гаага), Беларускі Цэнтр ва Украіне, Офіс беларускай палітычнай эміграцыі (Бельгія, Антвэрпэн), Звяз падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі (Польшча, Варшава), Каардынацыйны Цэнтр ў Рызе для беларускай грамадзянскай супольнасці, Саюз«Чарнобыль-Беларусь» (Украіна, Кіеў).
Звяртае ўвагу, наколькі шмат утварылася прадстаўніцтваў беларускай апазіцыі ў розных краінах свету.