Меркаванні9292

Зімоўскі, Шадрына, Пефціеў?

«Офіс за дэмакрытычную Беларусь» выступае за скарачэнне «чорнага спісу» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС.

У часе анлайн-канферэнцыі на сайце радыё «Свабода» сустаршыня аргкамітэта БХД В.Рымашэўскі паведаміў, што «Офіс за дэмакратычную Беларусь» выступае за скарачэнне спісу неўязных беларускіх чыноўнікаў.

Каментар кіраўніцы «Офісу за дэмакратычную Беларусь» Вольгі Стужынскай:

«Калі прайшла інфармацыя пра тое, што спісы неўязных будуць пашыраныя,

мы сапраўды заявілі, што не лічым, што пашырэнне візавых санкцый на гэты момант з’яўляецца эфектыўным метадам. Наадварот: на наш погляд, гэта можа пагоршыць становішча палітвязняў.

Перагледзець спісы варта было б нават з-за даўнасці, бо там ёсць людзі, якія альбо памерлі, альбо сышлі са сваіх пасадаў, альбо не прывязаныя да рэпрэсій 19 снежня. Тыя, хто вінаватыя, павінны застацца. Больш за тое: туды варта дадаць і тых, хто з’яўляюцца, напрыклад, удзельнікамі расправы над Алесем Бяляцкім.

Але людзі, якія не нясуць нейкай цяжкай віны і ніяк не звязаныя з рэпрэсіямі 19 снежня, проста па тэрміну даўнасці павінны быць знятыя з гэтых спісаў.
Гэта, думаю, няшмат імёнаў, але павінна быць нейкая раўнавага.

Вы можаце назваць некалькі прозьвішчаў?

Па-першае, там ёсць некалькі людзей, якіх ужо не стала.

Па-другое, некалькі журналістаў — напрыклад, намесніца рэдактара «Советской Белоруссіі» Ганна Шадрына, якая нават не была на гэтай пасадзе ў той час. А ўзяць Зімоўскага, які сышоў з пасады, з’ехаў з краіны.
Канешне, былі абсалютна правільныя прычыны для таго, каб яго ўнесці ў гэты спіс. Але на сёння я б не сказала, што гэта крытычна.
Альбо, напрыклад. калі мы кажам пра рэктараў унівэрсітэту. Калі кажам, што трэба развіваць кантакты паміж беларускімі і еўрапейскімі ВНУ,
што нам трэба больш праграм і рэформа нашай сістэмы вышэйшай адукацыі, то нелагічна выглядае, што рэктары вядучых ВНУ знаходзяцца ў спісах невыязных.

Нават нягледзячы на тое, што менавіта гэтыя рэктары масава выключалі студэнтаў за іх удзел у маніфестацыях? То бок, гэта можна прабачыць ім за даўнасцю гадоў альбо за важнасцю новых задачаў?

Я гэтага не сказала, але што тычыцца, напрыклад, рэктара БДУ — сапраўды, пасля выбараў 2006 году шмат было адлічана, але менавіта пасьля выбараў 2011 года была абсалютна іншая сітуацыя.

Я спрабую глядзець больш шырока на адносіны паміж ЕС і Беларуссю, і на мой погляд, калі працягнецца ізаляцыя ў дачыненні да нашай краіны, не выйграе ніхто.
І каб з’явіліся магчымаьці на нейкі пазітыў у адносінах, дзеля гэтага абодва бакі павінны зрабіць нейкія крокі — каб і грамадзянская супольнасць магла больш свабодна працаваць, выкарыстоўваючы магчымасці, што прадстаўляе ЕС. А калі працягнецца цяперашняя палітыка, гэта скончыцца тым, што ўвогуле месца для існавання палітычных партый і грамадзянскай супольнасці проста можа не застацца.

Вы стараецеся давесці свой пункт погляду да еўрапейскіх палітыкаў?

Так, і як аргумент — тое, што мы зацікаўленыя ў развіцьці кантактаў паміж ЕС і найбольшай колькасцю прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Мой самы вялізны страх, што калі будуць уводзіцца больш і больш санкцыяў — так, магчыма, яны лагічныя, абгрунтаваныя і г.д. — што адносінаў паміж нашай краінай і ЕС стане ўсё менш, і ЕС знікне з беларускай прасторы абсалютна, і мы будзем усё больш адыходзіць у бок усходу. На сёння гэта выбар паміж дрэнным і горшым, калі глядзець на нашы адносіны з ЕС.

* * *

«Офіс за дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі — грамадская арганізацыя, заснаваная беларусамі, якія пражываюць за мяжой, дзеля ўмацавання сувязей паміж беларускімі прадэмакратычнымі групамі, у тым ліку НДА, палітычнымі партыямі, незалежнымі СМІ з аднаго боку, і інстытутамі ЕС, Радай Еўропы, НАТО, ААН, міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца правамі чалавека, і міжнароднай прэсай — з іншай. Фактычна, гэта першая лабісцкая структура беларусаў пры ЕС.

Каментары92

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё6

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

«Пралесак не бачу». Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі выказаўся пра перамовы з Мінскам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё6

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць