У Баранавічах за «самаўпраўства» судзяць Міколу Чарнавуса
У баранавіцкім судзе адбылося паседжаньне па справе актыўнага дзеяча ўкраінскай грамады Міколы Чарнавуса. Яго вінавацяць у самаўпраўстве.
Судзьдзя Станіслаў Півавар вырашыў, што неабходна апытаць прадстаўніка гарвыканкаму і міліцыянта, які складаў пратакол на Чарнавуса. Таму судзьдзя перанёс далейшае паседжаньне на 10 лютага.
Мікола Чарнавус кажа, што самаўпраўства ў ягоных дзеяньнях угледзелі ў тым, што ён вёў актыўную перапіску з гарвыканкамам, падпісваючыся старшынёй незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня «Кабзар».
Актывісты гэтага аб’яднаньня дабіваюцца рэгістрацыі ўжо год. Для гэтага ім патрэбнае памяшканьне для юрыдычнага адрасу. Мікола Чарнавус перакананы, што мясцовыя ўлады мэтанакіравана чыняць перашкоды, каб не рэгістраваць аб’яднаньне.