БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: У Заслаўі піраміду Маўродзі рэкламуе чорны лімузін

7.02.2012 / 17:18

СП

Некалькі дзён таму невядомыя кінулі аўто пад вокнамі мясцовай кавярні.

У Заслаўі каля кавярні «Авеню» на вуліцы Савецкай некалькі дзён стаіць вялікі чорны лімузін. На баку аўто ў некалькіх месцах нанесены надпіс з адрасам сайта чарговай фінансавай піраміды сумна вядомага Сяргея Маўродзі. Нумары ў аўто транзітныя.

У адміністрацыі кавярні карэспандэнту «НН» паведамілі, што не маюць дачынення да лімузіна: «Хтосьці прыпаркаваў машыну ў нас пад вокнамі некалькі дзён таму. З таго часу аўто ніхто не забіраў. Мы не ведаем, хто ўласнік аўто і куды ён падзеўся».

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года ў Баранавічах з’явіўся білборд з рэкламай МММ. Яго замовіў адзін з удзельнікаў піраміды, пры гэтым ён не атрымаў адпаведнага дазволу.

Адроджаная Сяргеем Маўродзі піраміда пачала дзейнічаць у студзені 2011 года. Новае дзецішча ён назваў у духу эпохі — фінансавай сацыяльнай сеткай. Ахвярамі першай фінансавай піраміды МММ сталі ад 10 да 15 мільёнаў чалавек, памер нанесенай шкоды па розных ацэнках налічвае ад $100 мільёнаў да $80 мільярдаў.

Новая піраміда таксама апынулася прыцягальнай для аматараў хуткіх грошай. У кастрычніку 2011 года ў «МММ-2011» уступілі 70 тысяч беларусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула