Прэзентацыя кніг Віталя Сіліцкага і Алеся Анціпенкі — сёння, 29 лютага
Галерэя Ў (пр. Незалежнасці, 37а). 19.00.
Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў і Беларускі калегіюм запрашаюць на прэзентацыю кніжнай серыі «Бібліятэка «Беларускі калегіюм», якая распачынаецца кнігамі Віталя Сіліцкага і Алеся Анціпенкі. Імпрэза адбудзецца 29 лютага ў Галерэі Ў (пр. Незалежнасці, 37а).
Пачатак, а 19.00. Уваход вольны.
«Адкладзеная свабода» — выданне аднаго з найбольш важных тэкстаў Віталя Сіліцкага, у якім на аснове параўнальнага аналізу апісваюцца працэсы паўставання і фармаваньня персаналісцкіх рэжымаў у Сербіі і Беларусі.
Другая кніга серыі «Быць (пры)сутным» Алеся Анціпенкі складаецца з тэкстаў, што рэпрэзентуюць праблемы беларускай ментальнасці ды фармавання сучаснага грамадства.