Культура9090

Памёр палітолаг Віталь Сіліцкі

Ён быў дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Яму было 38 гадоў.

Гэта здарылася ўдзень у суботу, 11 чэрвеня. 38-гадовы Віталь Сіліцкі больш за год змагаўся з ракам (ныркі).

Перанёс аперацыю — яму выдалілі нырку, але, на жаль, пухліна дала метастазы ў лёгкія.

Яго назіралі дактары клінікі ў Бараўлянах. Сябры забяспечылі яго найлепшымі даступнымі лекамі. На жаль, хваробу выявілі на позняй стадыі, а метастазы былі знойдзеныя ў абодвух лёгкіх адначасова. Іх развіццё можна было толькі замарудзіць, але немагчыма было спыніць. З дапамогай Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) Сіліцкі нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Бельгіі. Калі стала ясна, што ніякія зацверджаныя лекі не дзейнічаюць, ён нейкі час прымаў эксперыментальныя сродкі, што праходзяць апрабацыю ў ЕС.

Сіліцкі прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь з Бельгіі, дзе праходзіў курс тэрапіі, пасля таго як стан здароўя стаў імкліва горшаць.

Апошнія тыдні ён трымаўся на абязбольваючых марфінах, а апошнія дні рэдка прыходзіў у прытомнасць.

За некалькі гадзін да адыходу яго чарговы, апошні раз наведаў праваслаўны святар. Па ягонай волі, гэта быў беларускамоўны святар.

Віталь Сіліцкі быў дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Гэта быў выдатны палітолаг з бліскучай адукацыяй і сусветным рэнамэ. Ён быў голасам незалежнай Беларусі, які гучаў з самых высокіх трыбун.
Ужо хворы, ён працаваў у рэжыме нон-стоп.
Як грамадзянін, ён быў бясконца адданы Беларусі і беларускасці.

Яго кнігі — ужо пасмяротныя — рыхтуюць да друку «ARCHE» і «Беларускі калегіум». У Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў яго зменяць Дзяніс Мельянцоў і Аляксей Пікулік.

У Віталя засталіся бацькі і брат.

У часе адной з апошніх сустрэч з сябрамі Сіліцкі прасіў перадаць лідарам апазіцыі, каб яны ішлі да людзей, ішлі на прадпрыемствы і неслі праўду пра сітуацыю ў краіне і шлях выхаду з яе.

«Я паміраю. А вы зрабіце ўсё, каб жылі тыя ідэі, якімі я жыў», — сказаў ён сябрам у адзін з апошніх дзён.

Жыве Беларусь, Віталь!

* * *

Развітацца з Віталём Сіліцкім можна будзе ў панядзелак ад 11 да 14-й гадзіны у рытуальнай зале, што на вуліцы Альшэўскага, 12.

Пытанне месца пахавання яшчэ вырашаецца.

* * *

Віталь Сіліцкі. Што значыць быць беларусам?

Каментары90

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць