БЕЛ Ł РУС

Андрэй Касціцын дэбютаваў за «Нэшвіл»

29.02.2012 / 11:09

27-гадовы беларускі форвард Андрэй Касціцын, абменены днямі з «Манрэаля» ў «Нэшвіл», дэбютаваў за свой новы клуб у ноч з 28 на 29 лютага па мінскім часе ў матчы супраць «Караліны».

Дэбют атрымаўся не самым паспяховым: «Нэшвіл» прайграў (3:4), а Андрэй, правёўшы на лёдзе ў гэтай сустрэчы крыху больш за 12 хвілін, выніковымі баламі не вызначыўся. Малодшы з братоў Касціцыных 24-гадовы Сяргей, які таксама выступае за «Нэшвіл», згуляў супраць «Караліны» 16 з паловай хвілін, не папоўніўшы свой ачковы багаж. Усяго на рахунку Сяргея 36 (15+21) балаў у 58 сустрэчах, у Андрэя — 24 (12+12) ачкі ў 54 гульнях. «Нэшвіл» займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі.

Таксама ў ноч з аўторка на сераду «Таронта», чые колеры абараняе 28-гадовы беларус Міхаіл Грабоўскі, саступіў «Фларыдзе» (3:5). Грабоўскі правёў на лёдзе амаль 19 хвілін і зрабіў выніковую перадачу. Міхаіл на гэты момант з’яўляецца самым выніковым з беларусаў у бягучым сезоне — у яго 41 (18+23) ачко ў 57 паядынках. «Таронта» ідзе 10-м ва Усходняй канферэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула