БЕЛ Ł РУС

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

29.02.2012 / 11:20

Беларусь з 1 сакавіка 2012 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў № 184 ад 27 лістапада 2012 года.

Экспартная пошліна на нафту з 1 сакавіка згодна з дакументам вырасце з $393,7 да $411,2 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікавана на ўзроўні 66 працэнтаў ад пошліны на нафту, з 1 сакавіка складзе $271,4 за 1 т супраць $259,8 у лютым 2012-га. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, складзе $370,1 за 1 т замест $354,3 у лютым. Разам з тым пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы ўстаноўлена на ўзроўні $157,3 замест $181,7.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў № 1932 ад 31 снежня 2010 года «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін адносна нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам нумар 716 ад 31 снежня 2010 года «Аб стаўках вывазных мытных пошлін».

З 1 кастрычніка 2011 года Беларусь услед за Расіяй ажыццяўляе разлік экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты па формуле «60/66». Размова ідзе аб прадукцыі, якая вывозіцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Формула разліку прадугледжвае, што стаўка экспартных пошлін на светлыя і цёмныя нафтапрадукты ўніфікуецца і разлічваецца з каэфіцыентам 0,66 (66%) ад стаўкі пошліны на нафту. Адначасова з 1 кастрычніка экспартная пошліна на нафту была зніжана шляхам скарачэння працэнта ад розніцы паміж цаной маніторынгу нафты і цаной адсячэння з 65 працэнтаў да 60 працэнтаў. Пры гэтым каэфіцыент разліку стаўкі пошліны на бензіны складае 0,90 (90%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула