БЕЛ Ł РУС

Ад заўтра шчупака лавіць забаронена

29.02.2012 / 13:16

Nashaniva.com

Пасля суровых лютаўскіх маразоў усе з нецярпеннем чакаюць наступлення вясны, калі прыгрэе сонца, зацурчаць крыніцы, ускрыюцца малыя і вялікія рэкі.

Пры з’яўленні талай вады пачынаец больш інтэнсіўна рухацца, карміцца і рыхтавацца да штогадовага нерасту рыба. Першым ідзе на нераст шчупак.

Ён імкнецца ўверх супраць плыні па рэках і каналах і, калі знаходзіць на мелкаводдзі прагрэтыя месцы, пачынае нераставаць.

Мінская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь

устаноўлена забарона на лоўлю шчупака звычайнага з 1 да 31 сакавіка.

За лоўлю шчупака ў забаронены перыяд правапарушальнікі могуць прыцягвацца да адміністратыўнай альбо крымінальнай адказнасці ў залежнасці ад характара правапарушэння.

У адпаведнасці з арт.15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адміністратыўных правапарушэннях», за лоўлю рыбы ў забаронены час прадугледжаны штраф у памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічыняў з канфіскацыяй прыладаў лоўлі рыбы альбо іншых водных жывёлаў і іншых прадметаў,

якія сталі прыладай альбо сродкам здзяйснення пазначанага парушэння.

Дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула