БЕЛ Ł РУС

Дзярждоўг Беларусі вырас у параўнанні з пачаткам 2011 года ў 2,8 разу

1.03.2012 / 10:23

Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 лютага 2012 года склаў 116,6 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 0,2 трлн. рублёў, ці на 0,2%. У параўнанні з пачаткам 2011 года дзяржаўны доўг вырас на 85,9 трлн. рублёў, ці на 281,3%.

Як паведамляе Міністэрства фінансаў, рост доўгу (у беларускіх рублях) у першую чаргу абумоўлены пераацэнкай знешняга дзяржаўнага доўгу з прычыны дэвальвацыі нацыянальнай валюты ў маі і кастрычніку 2011 года.

Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 лютага 2012 года склаў 11,8 млрд. долараў пры ўстаноўленым ліміце 14,3 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 24 млн. долараў. За 2011 год знешні дзяржаўны доўг вырас на 2,3 млрд. долараў ЗША, ці на 24,4%.

Па дадзеных Мінфіна, рост знешняга дзярждоўгу ў 2011 годзе забяспечаны прыцягненнем нязвязаных крэдытных рэсурсаў для папаўнення золатавалютных рэзерваў: аблігацыі на міжнародным фінансавым рынку (800 млн. долараў); крэдыт Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС (1 млрд. 240 млн. долараў).

Акрамя таго, знешні дзярждоўг вырас у сувязі з фінансаваннем за кошт знешніх дзяржаўных пазык (Кітай, МБРР) інвестыцыйных праектаў у сферы энергетыкі, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, сацыяльнай сферы.

Унутраны дзярждоўг з пачатку 2012 года не змяніўся, па стане на 1 лютага 2012 года ён склаў 17,9 трлн. рублёў пры ўстаноўленым ліміце 18,7 трлн. рублёў. У параўнанні з пачаткам 2011 года ўнутраны дзярждоўг вырас на 15,8 трлн. рублёў, ці на 765,2%.

Рост унутранага дзяржаўнага доўгу ў 2011 годзе абумоўлены выпускам дзяржаблігацый у мэтах рэалізацыі ўказа прэзідэнта ад 22 лютага 2011 года № 65 «Аб некаторых пытаннях фінансавання будаўніцтва аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы і аб’ектаў інфраструктуры атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь»; размяшчэннем дзяржаблігацый, намінаваных у замежнай валюце, з мэтай папаўнення золатавалютных рэзерваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула