25-гадовая мама ў Гомелі загінула ад нядбайнасці дактароў
Выпадак здарыўся год таму, але суды працягваюцца.
Судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда 29 лютага адмяніла пастанову суда Навабеліцкага раёна ў дачыненні да двух урачоў адной з медустаноў Гомеля.
Раней раённы суд спыніў справу за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента (ч. 2 арт. 162 Крымінальнага кодэкса Беларусі) і вызваліў абвінавачваных ад адказнасці.
Як паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах пракуратуры Гомельскай вобласці Сяргей Салоўскі, абвінавачванымі па справе праходзяць
У жанчыны пачаўся унутрыбрушны крывацёк, але ўрачы не выявілі крыніцу і не спынілі яго. У той жа дзень пацыентка памерла ад вялікай страты крыві.За станам парадзіхі не ажыццяўляўся належны кантроль.
Акрамя таго, пасля стала вядома, што падчас правядзення аперацыі ўрачы забылі ў брушной поласці парадзіхі сурвэтку.Следства ўстанавіла, што недахопы ў аказанні медыцынскай дапамогі сталі прамой прычынай смерці маладой жанчыны.
Тым не менш раённы суд спыніў справу ў сувязі з прымірэннем бакоў, нягледзячы на пярэчанні дзяржабвінаваўцы. Пацярпелым быў прызнаны муж загінулай пацыенткі.
Да разгляду справы ў судзе абвінавачваныя ўрачы заплацілі мужчыну па 3.720 долараў ЗША за шкоду, нанесеную смерцю жонкі.Таму муж падаў хадайніцтва аб спыненні справы, і суд яго задаволіў.
Аднак пастанову раённага суда апратэставала пракуратура ў сувязі з незаконнасцю спынення справы. Абласны суд накіраваў яе на новы разгляд.Як адзначылі ў пракуратуры, нягледзячы на даказанасць віны ўрачоў, самі яны сваю віну не прызнаюць.
Дзіцё, дадае kp.by, засталося жывое -- нарадзілася дзяўчынка. Яе гадуе цяпер тата.