БЕЛ Ł РУС

Аўтакран пратараніў на кальцавой тры аўто і вылецеў у кювет + фота

6.03.2012 / 16:53

Пацярпелі кіроўцы крана і аднаго з легкавікоў.

Сур’ёзная аварыя здарылася 6 сакавіка на МКАД у раёне развязкі з Партызанскім праспектам, паведамляе партал Auto.onliner.by.

На дадзены момант вядома, што кіроўца аўтакрана МАЗ спачатку здзейсніў сутыкненне з Audi Q7, потым урэзаўся ў прычэп фуры (яна належыць прадпрыемству, на якім ён працуе) і пратараніў Citroen, які выязджаў на МКАД, паведамілі супрацоўнікі ДАІ Заводскага раёна. У бальніцы пасля аварыі былі дастаўленыя кіроўцы крана і Citroen.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца МАЗа быў цвярозы. Ён не змог патлумачыць супрацоўнікам ДАІ прычыны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула