БЕЛ Ł РУС

Трайное забойства беларусаў-гастарбайтараў у Падмаскоўі

16.03.2012 / 09:50

жорсткія падрабязнасці

У Падмаскоўі шасцёра беларусаў-гастарбайтараў зарэзалі трох землякоў, аднаго -- нават расчлянілі.

У Арэхава-Зуеўскім раёне Маскоўскай вобласці расследуецца тройнае забойства беларусаў. Ахвярамі злачынцаў сталі трое грамадзян Беларусі, аднаго з якіх яны паспелі рачляніць. Пацярпелыя і меркаваныя забойцы былі калегамі, працавалі ў кампаніі «Расійскія чыгункі». Да расправы прывяла п’яная сварка паміж імі.

Целы загінулых знойдзены на ўскраіне горада Куроўскі на тэрыторыі асобнай рухомай мабільнай станцыі 103 ААТ «РЖД».

Як растлумачылі ў паліцыі, на целах двух загінулых рабочых чыгуначнага прадпрыемствы былі бачныя сляды нажавых раненняў, а побач знаходзілася адрэзаная галава невядомага. Неўзабаве паліцыянты затрымалі шасцярых рабочых станцыі, пяцёра з якіх таксама з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі.

Як аказалася, гастарбайтары расправіліся са сваімі суайчыннікамі падчас сваркі, што ўзнікла падчас распіцця спіртных напояў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула