«Белшына» і «Славія» дапушчаныя да чэмпіянату па футболе
Рашэнне аб выдачы ліцэнзій было прынята 15 сакавіка на пасяджэнні Футбольнага арбітражу, які разгледзеў апеляцыі гэтых футбольных клубаў на рашэнне Ліцэнзійнага камітэта ад 5 сакавіка 2012 года аб адмове ў выдачы ліцэнзій на ўдзел у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболу сярод каманд вышэйшай лігі ў сезоне 2012 года. З улікам прадстаўленых футбольнымі клубамі дакументаў, якія пацвярджаюць выкананне фінансавых крытэрыяў сістэмы ліцэнзавання, Футбольны арбітраж прыняў рашэнне аб выдачы ліцэнзій.
Такім чынам, усе адзінаццаць клубаў, якія падалі заявы на выдачу ліцэнзій, паспяхова прайшлі працэдуру ліцэнзавання.Нагадаем, што футбольны клуб "Партызан" (Мінск) адмовіўся ад праходжання працэдуры ліцэнзавання ў сувязі з фінансавымі праблемамі і не будзе гуляць у вышэйшым дывізіёне.
22-і футбольны чэмпіянат Беларусі стартуе 24 сакавіка.