БЕЛ Ł РУС

Стварылі Раду абароны помнікаў, каб яна... ініцыявала іх разбурэнне

18.03.2012 / 14:17

Ноу-хау з Магілёўскай вобласці.

Большасць членаў Горацкай раённай Рады па захаванні і памнажэнні гісторыка-культурных каштоўнасцяў, добраўпарадкаванні і сацыяльным развіцці горада Горкі і Горацкага раёна выступаюць за выключэнне з Рэестра культурных каштоўнасцяў Беларусі некалькіх будынкаў у Горках.

Старадаўнія жылыя дамы знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Але

«абаронцы гісторыка-культурных каштоўнасцяў» выступілі з ініцыятывай «хадайнічаць перад Міністэрствам культуры аб выключэнні іх з Рэестра, матывуючы тым, што на аднаўленне і захаванне гэтых будынкаў у бюджэце проста няма сродкаў».
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Горацкага райвыканкама. «Гаворка ідзе пра дамы № № 4 і 6 па вул.Ціміразева».

Такое пытанне абмяркоўвалася на першым пасяджэнні Рады, у кіраўніцтва якога абраны рэктар БДСГА Аляксандр Курдзека, старшыня мясцовага аддзялення «Белай Русі» Аляксандр Чачоткін і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Браніцкая.

Як паведамляе сайт, члены Савета па захаванні і памнажэнні гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія выступілі за захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, апынуліся ў меншасці. Гучыць парадаксальна?

Дарэчы, нядаўна ў блогах ЖЖ з'явілася інфармацыя аб тым, што «адзін з горацкіх чыноўнікаў, апелюючы да непасрэднага загаду Мясніковіча (вось адкуль ногі ў такі эканомнай эканомікі), выслаў у Мінск ужо некалькі лістоў з настойлівымі просьбамі праінструктаваць, як можна выкрасліць будынак з спісу гісторыка-культурнай спадчыны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула