Улада

Чоткі Чачоткін

У Горках зьнішчылі тыраж мэтадычкі па гісторыі Беларусі.

У Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі (БДСГА) у Горках адміністрацыя пры канцы красавіка зьнішчылі тыраж мэтадычкі для студэнтаў-завочнікаў. Аўтарамі гэтага шараговага для ўстановы навучальнага дапаможніка па гісторыі Беларусі, адрасаванага студэнтам-завочнікам, былі выкладчыкі катэдры гісторыі й культуралёгіі.

Фармальнай падставай стала тое, што пры друку на апошняй старонцы выданьня выпалі 20 назваў кніг, рэкамэндаваных для вывучэньня. Праўдзівае ж незадавальненьне адміністрацыі выклікаў зьмест мэтадычкі – «неадпаведны дзяржаўнай ідэалёгіі». Не ўратавалі дадатныя водгукі рэцэнзэнтаў і навукова-мэтадычнай рады акадэміі. Брашура, выдадзеная на сродкі акадэміі накладам 500 асобнікаў, пасьпела «пражыць» каля тыдня. Частку яе накладу аддалі ў мэтадычны кабінэт катэдры, частку меркавалі прадаць студэнтам-завочнікам. Аднак прадстаўнікі рэктарату забралі ўвесь наклад і запатрабавалі ад аўтараў здаць нават аўтарскія асобнікі.

Пагадзіліся ня ўсе. Прафэсару гісторыі Аляксандру Каданьчыку і Валер’ю Шчэрбаву прарэктар па выхаваўчай рабоце Аляксандар Чачоткін пагражаў крымінальнай адказнасьцю за крадзеж дзяржмаёмасьці – так ён назваў іхную адмову аддаць аўтарскія асобнікі. Абодва выкладчыкі зазначылі, што аўтарскія асобнікі ёсьць іхнай уласнасьцю паводле закону ды прапанавалі: «Калі вам так хочацца, дык мы можам выкупіць свае брашуры за любы кошт».

Што ж выклікала «ідэалягічны пераляк» у адміністрацыі БДСГА? А.Каданьчык, пішучы пра Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, ставіў яе поруч з Трэцяй устаўнай граматай БНР і Маніфэстам пра абвяшчэньне БССР. Згадаў, што дзень 27 ліпеня нездарма лічыўся дзяржаўным сьвятам. Аўтар разьдзелу пра Другую сусьветную вайну В.Шчэрбаў распавядаў пра розныя погляды на праблему, згадваў спрэчныя пытаньні з гісторыі партызанскага руху. Усё гэта ім паставілі ў віну.

Для Каданьчыка гэта сутычка з адміністрацыяй БДСГА ня першая. Актывіст ТБМ, у прэзыдэнцкую кампанію ён увайшоў у ініцыятыўную групу Мілінкевіча. У студзені 2006 г. яго выклікалі ў рэктарат і патрабавалі выйсьці з групы. Аднак прафэсар, які дапрацоўвае апошні год перад пэнсіяй, пагрозаў не спалохаўся. Што праўда, чакаць падаўжэньня кантракту пасьля ўсіх гэтых канфліктаў яму не выпадае.

Аркадзь Шанскі

Наш чытач «ambiont» адшукаў у сеціве тэкст «крамольнай» мэтадычкі.

Тут можна пабачыць яе тэкставы варыянт на сайце gorki-meo.org

Адсюль можна спампаваць мэтадычку ў "друкаваным выглядзе" [.pdf 2,44 Mb]

Каментары

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць