БЕЛ Ł РУС

Рыгор Шэрда. Генералам праваслаўя

26.03.2012 / 10:30

Рыгор Шэрда

Праваслаўе — першы варыянт хрысціянства на нашай зямлі. Здавалася б, ёсць усе магчымасці стаць самай аўтарытэтнай канфесіяй…

Праваслаўная Бель апаўзае параненай верай,
І Магутная Шэрасць — над ёю з крывавым нажом…
Патрыярхі маўчаннем бароняць не Бога, а Звера.
Генералы пакінулі войскі ў час бітвы са злом…

Супраць Бога не йду: Усявышні заўжды справядлівы.
Нават боль і адчай — дарагія урокі Яго.
Але пастар і ксёндз рэагуюць, чамусьці, імкліва.
Праваслаўнаму ж бацюшку, бачыце, не да таго…

Ёсць прыход і даход. Так, святар — неблагая пасада.
Можа быць, не рэзон — лезці з праўдай у пашчу бядзе?
…Але сонца хавае вялікая, шызая здрада,
І з яе брудны дождж, дождж крывавы няспынна ідзе…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула