БЕЛ Ł РУС

Дзень Волі ў Магілёве

26.03.2012 / 10:14

Прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый Магілёва правялі вечарыну, прысвечаную 94-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ад традыцыйнага сумеснага ўскладання кветак да будынка Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея, дзе ў 1918 годзе мясцовы Беларускі камітэт прызнаў уладу Рады БНР, прадстаўнікі апазіцыі адмовіліся. Меркавалася, што актывісты розных арганізацый самастойна ў зручны для іх час ускладуць да музея кветкі, але гэтага не адбылося.

Прыкладна ў 16.00 у прыватным доме па вуліцы Чкалава сабралася каля 50 чалавек на вечар «Беларусы Магілёва — першы крок у палітыку», прысвечаны Дню Волі.
Вечар вёў магілёўскі гісторык Ігар Пушкін, які расказаў пра дзейнасць Магілёўскага Беларускага камітэта, створанага ў сакавіку 1917 года.

На вечары выступіў магілёўскі бард Ігар Мухін-Рабянок, жадаючыя маглі прачытаць свае вершы і ўзяць удзел у віктарыне, пытанні якой датычыліся гісторыі БНР.

Прыкладна ў 18.00 вечар завяршыўся. Сярод яго арганізатараў былі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў «Таварыства беларускай мовы», «Моладзь БНФ», аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула