Інвалід Уладзімір Марозаў: Тыя, хто зрабіў мяне калекам, атрымалі павышэнне па службе
25 сакавіка прыхільнікі дэмакратычных перамен традыцыйна адзначылі Дзень Волі — дату абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, у шэсці і мітынгу ўдзельнічалі, паводле розных падлікаў, ад трох да чатырох тысяч чалавек.
Сярод удзельнікаў мітынгу, які прайшоў на плошчы Бангалор, быў і інвалід Уладзімір Марозаў з Мінска. Ён прыйшоў сюды з вяровачнай пятлёй на шыі і вялікай фатаграфіяй, на якой паказана, як людзі ў цывільным наваліліся на яго, прыціснуўшы да зямлі.
6 ліпеня 2011 года інваліда Уладзіміра Марозава супрацоўнікі міліцыі душылі да страты прытомнасці каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі. У гэты дзень у сталіцы праходзіла маўклівая акцыя пратэсту.
«Здароўе дрэннае, скалечылі, — расказаў ён. — За тыдзень сплю ўсяго
Уладзімір Марозаў мае трэцюю групу інваліднасці, пакутуе ад захворванняў сэрца і лёгкіх, цукровага дыябету.