БЕЛ Ł РУС

Сяргея Каваленку этапавалі ў вар’ятню на «Віцьбу-3»

26.03.2012 / 12:33

Пра гэта 26 сакавіка ў адміністрацыі «Валадаркі» паведамілі маці галадоўніка і намесніку старшыні партыі КХП-БНФ Юрасю Беленькаму.

«Нам сказалі, што ў іх няма іншага выйсця, каб вывесці яго з галадоўкі, акрамя накіравання ў такі шпіталь, каб пасля на падставе пэўнага дыягназу ўжыць метады прымусовага харчаваньня. Класьці Сяргея ў цывільны шпіталь міліцыянты адмовіліся, хаця мы настойвалі менавіта на такім варыянце», — сказаў Юрась Беленькі.

Сяргей Каваленка галадае з перапынкам з сярэдзіны снежня мінулага года. Актывіст дамагаецца адмены прысуду ў 2 гады і месяц за парушэнне хатняй «хіміі», які ён атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула