БЕЛ Ł РУС

Дзіўны выпадак у Плешчаніцах

26.03.2012 / 14:16

Кіроўцу стала кепска, ён спыніўся, абліў салон аўтамабіля бензінам і падпаліў яго.

Учора раніцай у Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне з Лагойскай раённай бальніцы: у рэанімацыйнае аддзяленне быў дастаўлены мужчына (1970 г. н.).

Ён распавёў медыкам, што ехаў на сваім «Фальксвагене» па вуліцы Кастрычніцкай у Плешчаніцах. Потым ён «адчуў недамаганне, спыніўся, абліў салон аўтамабіля бензінам і падпаліў яго», пасля чаго на мужчыне ўспыхнула адзенне.

Пры гэтым ён сам змог дабрацца да свайго дома, што быў побач. «Хуткую» выклікаў сусед. У гэтай дзіўнай гісторыі яшчэ трэба разабрацца супрацоўнікам міліцыі.

Пакуль жа за жыццё пацярпелага змагаюцца медыкі: яго стан ацэньваюць як вельмі цяжкі.
У яго тэрмічныя апёкі 1–3 ступені 60% цела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула