Скаргу Стэфановіча перанакіравалі ў Мінабароны
Генеральная пракуратура накіравала скаргу праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, якому быў абмежаваны выезд за межы Беларусі, у Міністэрстве абароны. Пра гэта праваабаронца быў праінфармаваны лістом з Генпракуратуры 28 сакавіка,паведамляе сайт spring96.org
У скарзе Стэфановіч прасіў правесці пракурорскую праверку і ўстанавіць асоб, якія прынялі неправамернае рашэнне аб абмежаванні яго права на выезд з Беларусі, а таксама прыняць неадкладныя меры па аднаўленні парушаных правоў.
11 сакавіка праваабаронца не змог выехаць з Беларусі. На
На думку Стэфановіча, «такія дзеянні па абмежаванні выезду з краіны маюць наўмысны характар і скіраваны на парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзян на свабоду перамяшчэння выключна па палітычных матывах. У гэтым выпадку Генеральная пракуратура павінна была правесці пракурорскую праверку, ад чаго яна поўнасцю ўхілілася, накіраваўшы скаргу ў Міністэрства абароны».
Рашэнне аб часовым абмежаванні выезду з краіны Стэфановіч будзе таксама абскарджваць праз суд.
Нагадаем, з пачатку сакавіка адмову ў выездзе за мяжу атрымалі апазіцыйныя палітыкі Анатоль Лябедзька, Віктар Карняенка, Сяргей Калякін, Валерый Ухналёў, Вінцук Вячорка, Леў Марголін і Станіслаў Шушкевіч, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алег Гулак, Гары Паганяйла, Алег Волчак і Андрэй Бандарэнка, журналісты Жанна Літвіна, Міхаіл Янчук і Андрэй Дынько.
Ва ўпраўленнях па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства ім у якасці прычын адмовы на выезд за мяжу называлі няяўку ў ваенкамат наконт прызыву ў армію (прытым што прызыўны ўзрост гэтых грамадзян даўно закончыўся), а таксама нейкія выстаўленыя ім грамадзянскія іскі, аб якіх самі невыязныя нічога не ведалі.