БЕЛ Ł РУС

У найбліжэйшыя суткі — мокры снег з дажджом, на поўдні — да 17°С

3.04.2012 / 14:29

Прагноз надвор'я на 4--6 красавіка.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі ноччу будзе пераменная воблачнасць, днём павелічэнне воблачнасці.

Ноччу ў асобных раёнах невялікія ападкі (у асноўным снег). Днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, па поўначы з мокрым снегам, месцамі па Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцях моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 3°С, па паўночным усходзе да мінус 7°С;

максімальная днём плюс 5–11°С, па поўдні плюс 12–17°С, у паўночна-заходніх раёнах 0 — плюс 4°С.

У Мінску заўтра, 4 красавіка, без істотных ападкаў, у другой палове дня часам ападкі (у асноўным дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1–3°С, максімальная днём плюс 6–8°С.

У наступныя двое сутак у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У чацвер, 5 красавіка, ноччу часам снег, мокры снег, месцамі моцны снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд; у паўднёва-ўсходніх раёнах ападкі, у асноўным дождж. Днём па ўсходзе кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Вецер усходні з пераходам на паўночны 5–10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 3°С, па паўднёвым усходзе плюс 4–7°С;

максімальная днём плюс 2–8°С, па поўдні да плюс 12°С.

6 красавіка па краіне пераважна без ападкаў, толькі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1–7°С, па поўдні 0 — плюс 3°С;

максімальная днём плюс 5–12°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула