БЕЛ Ł РУС

Міліцыя папярэдзіла актывістаў руху «СтопХам» і падзякавала ім

9.04.2012 / 19:3

У Мінскай ДАІ ім паведамілі, што за наклейванне налепак прадугледжаны штраф.

Мінскія актывісты руху «СтопХам» атрымалі адказ з ДАІ Мінска, паведамляе партал Auto.onliner.by.

У лісце гаворыцца, што наклейванне налепак на аўто парушальнікаў правілаў паркоўкі будзе расцэньвацца, як прычыненне шкоды маёмасці ў нязначным памеры. Такія дзеянні прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (5 млн рублёў).

Тым не менш, напрыканцы ліста актывістам руху падзякавалі за «канструктыўную грамадзянскую пазіцыю, праяўленую ў пытанні забеспячэння дарожнай бяспекі ў сталіцы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула