Аўто3636

У Мінску з’явіцца рух «СтопХам»

Актывісты будуць клеіць вялікія налепкі на аўтамабілі грубых парушальнікаў дарожнага руху.

У Мінску прайшла першая сустрэча беларускіх «стопхамаўцаў».

Рух «СтопХам» быў створаны ў Расіі прапуцінскай моладдзю з арганізацыі «Нашы», каб змагацца з парушальнікамі дарожнага руху.
Актывісты збіраюцца вялікімі групамі і спрабуюць «ачысціць» нелегальную паркоўку. Спачатку ўгаворваюць кіроўцаў з’ехаць, а калі тыя адмаўляюцца, дзейнічаюць радыкальна і наклейваюць на лабавое шкло парушальніка гіганцкую налепку. Канфлікты здымаюцца на відэакамеру і выкладаюцца ў інтэрнэт.

Спробы стварыць падобны рух у Беларусі прадпрымаліся і раней. Аднак ініцыятыва далей за аднаразовыя рэйды не сыходзіла. «Я кожны дзень па дарозе на працу і назад заязджаў на сваім аўтамабілі ў „кішэню“ па праспекце Незалежнасці каля станцыі метро „Уручча“. І штораз бачу абы-як прыпаркаваныя аўтамабілі. Аднойчы я зразумеў, што мяне гэта дастала, — кажа Аляксандр, адзін з заснавальнікаў руху ў Мінску. — Я зразумеў, што трэба нешта мяняць, прычым самастойна».

У суполцы ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» сабралася ўжо больш за 600 удзельнікаў. Вырашана, што

налепкі будуць прамавугольнымі, з тэкстам чырвонага колеру — «Мне пляваць на ўсіх, паркуюся, дзе хачу». Іх можна будзе здзерці толькі пры дапамозе скрабка.

«Гэты факт прымушае задумацца — ці не расцэняць кіроўцы-хамы нашы дзеянні як наўмыснае пашкоджанне маёмасці, — заўважае Аляксандр. — Некаторыя могуць і заявіць у міліцыю. Мы хочам упэўніцца, што наша праца не трапляе ні пад якія артыкулы КаАП. У дадзены момант вырашаем гэтыя прававыя пытанні».

«Мы будзем дзейнічаць больш культурна, — папярэдзіў Аляксандр, каментуючы сітуацыю з правакацыйнымі дзеяннямі расійскіх актывістаў. — Будзем пазбягаць канфліктаў з кіроўцамі. У цэлым нашы аўтааматары больш цывілізаваныя людзі, чым у Маскве. Спадзяюся, абыдзецца без боек».

Як насамрэч адрэагуюць кіроўцы, якія парушаюць правілы паркоўкі ў беларускай сталіцы, пакажа першы рэйд. Мяркуецца, што

«стопхамаўцы» правядуць акцыю каля рынка Ждановічы, вакзала, вуліц Інтэрнацыянальнай альбо Маркса.

Вось так праводзяцца акцыі ў Расіі:

Асцярожна, відэа ўтрымлівае нецэнзурную лексіку:

Каментары36

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд9

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць